Гэты слоўнічак зьмяшчае пераклады слоў з афіцыйнае нормы беларускае мовы на жывую мову, без няўдалых наватвораў, недарэчных калек, барбарызмаў і памылак словаўтварэньня. Зьмест ґрунтуецца на падставе досьледу шэрагу слоўнікаў, сярод каторых вылучаюцца: слоўнік Івана Насовіча, слоўнік Байкова-Некрашэвіча, слоўнік Яна Станкевіча, этымаляґічны слоўнік беларускае мовы.

Карыстацца слоўнічкам вельмі проста. Словы найчасьцей пазначаюцца ў іх простае форме (незакончанае трываньне, мужчынскі род, адзіночны лік). Калі ў слоўнічку ёсьць прыметнік, напрыклад, "вопытны", то не заўсёды дублюецца прыслоўе ("вопытна"). Тое самае датычыць і іншых часьцін мовы, але гэта зраўноўваецца зручным пошукам. Калі вы хочаце, да прыкладу, знайсьці словы "абвяргаць", "звяргаць" і "вывяргаць" адначасова, то можаце зрабіць пошук з запытам "вярг".

Калі вы маеце прапановы, заўвагі ці хочаце нешта дадаць у слоўнічак, гэта можна зрабіць праз форму "Напісаць творцу" у самым канцы сайта.

Дзякую за ўвагу й буду ўдзячны, калі падзеліцеся слоўнічкам з іншымі!